«Дазвольце павіншаваць?!»

23.02.2024

23 лютага 2024 года ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна гучала шмат віншаванняў і цёплых слоў.

Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі гісторыю ўзнікнення Дня абаронца Айчыны, пазначылі сутнасць свята, яго значнасць, адзначылі важнасць правядзення святочных мерапрыемстваў, якія спрыяюць выхаванню правільных каштоўнасцяў і патрыятызму.

Падарункам для маладых людзей – наведвальнікаў аддзялення – сталі творчыя нумары ў выкананні выдатных дзяўчат і валанцёраў аддзялення – навучэнцаў сярэдняй школы № 23 г.Оршы Марыны Дзмітрыевай і Дар'і Додрыкавай. Дзякуй вам, нашы памочнікі!

Віншуем нашых паважаных мужчын са святам! Жадаем моцнага здароўя, стойкасці, мэтанакіраванасці, мужнасці і патрыятызму! Хай заўсёды ў вашым жыцці прысутнічаюць радасць, шчасце, дабро, каханне. Велізарная ўдзячнасць кожнаму за абарону нашай краіны і мiру ў нашым грамадстве! Са святам!

Падпішыцеся на нашы навіны