«Вальс кветак»

01.03.2024

У першы дзень вясны ў бібліятэцы г. Барані адбылося адкрыццё персанальнай выставы Крысціны Канцавой «Вальс кветак», наведвальніцы філіяла ТЦСАН у г. Барані.

Пад кіраўніцтвам Ірыны Лазарук, педагога філіяла тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна ў г. Барані, Крысціна на працягу трох месяцаў натхнёна працавала над карцінамі. Родныя, сябры, члены грамадскага аб'яднання Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, наведвальнікі філіяла ТЦСАН павіншавалі маладую мастачку, цёпла адгукнуліся аб работах Крысціны, пажадалі ёй далейшых творчых поспехаў!

Выстава працягнецца да 24 сакавіка 2024 года. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу па адрасе: г. Барань, вул. Аршанская, д. 20.

Падпішыцеся на нашы навіны