Ёсць чаму павучыцца!
24.02.202427 лютага 2024 года наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна прынялі ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства па кухарскай і кандытарскай кампетэнцыях на базе Аршанскага дзяржаўнага каледжа харчавання.
У рамках мерапрыемства маладыя людзі з інваліднасцю прынялі ўдзел у майстар-класе па прыгатаваннi фаршаваных бліноў, наведалі лабараторыю каледжа харчавання, у якой удзельнікі конкурсу гатавалі стравы.
Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам. Свае творчыя нумары гледачам падарылі наведвальнікі ТЦСАН Аршанскага раёна Андрэй Яскевіч, Святлана Пруднікава, Аксана Ражанская і навучэнцы каледжа.
View the embedded image gallery online at:
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/7324-est-chemu-pouchitsya.html#sigProIde01c5a3d13
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/7324-est-chemu-pouchitsya.html#sigProIde01c5a3d13