«Мяне ратуе прыгажосць...»

01.03.2024

1 сакавіка 2024 года наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна прынялі ўдзел у адкрыцці выставы жывапісных работ інваліда «афганскай вайны» Юрыя Стасюка, якая будзе працаваць у Ваенна-гістарычным музеі імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава.

Юрый з'яўляецца прыкладам для многіх. Прайшоўшы адну з цяжкіх войнаў, атрымаўшы кантузію і раненне, практычна страціўшы зрок, ён не здаўся. Знайшоў сэнс у любімым занятку - маляванні.

На выставе прадстаўлены 24 работы Юрыя Стасюка з цыкла «Мяне ратуе прыгажосць...». Галоўным героем у кожнай карціне выступае прырода ў розныя часы года.

Працы аўтара дапамагаюць убачыць глыбіню чалавечай душы, яе супакаенне, прымушаюць чалавека рухацца наперад і развівацца.

Падпішыцеся на нашы навіны