Віншаванне жанчын з першым вясновым святам

07.03.2024

Прыйшла вясна, а разам з ёй самае прыгожае і светлае вясновае свята – 8 Сакавіка. Гэта цудоўны дзень, калі ўсе жанчыны расцвітаюць, а мужчыны дораць сваім каханым кветкі і рыхтуюць прыгожыя сюрпрызы. Сёння для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту было падрыхтавана творчае мерапрыемства, якое атрымалася яркім і запамінальным для кожнай з жанчын.

Спачатку ўсіх прысутных жанчын з першым вясновым святам павіншавала намеснік дырэктара ТЦСАН Аршанскага раёна Таццяна Салтанава, пасля чаго наведвальнікі аддзялення для пажылых грамадзян і сяброўскае аб'яднанне «Зямны час» пад кіраўніцтвам Тамары Пруднікавай падзяліліся сваімі талентамі – песнямі, вершамі, танцамі! А як прыемна атрымліваць віншаванні ад мужчын-джэнтэльменаў Оршы! Безумоўна, яны сталі разыначкай канцэртнай праграмы і падарылі жанчынам незабыўныя эмоцыі! У зале панаваў поўны аншлаг!!!

Хочаце да нас у наш дружны калектыў? Хутчэй тэлефануйце па тэлефоне: 58-79-48! І вы станеце актыўным, запатрабаваным, безумоўна, знойдзеце сябе! Вы нам вельмі патрэбны!

Падпішыцеся на нашы навіны