«Духоўнай радасці ззянне»

04.03.2024

5 сакавіка 2024 года атрымальнікі паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна наведалі праваслаўную выставу-кірмаш «Cкарбніца», арганізатарам праграмы якой з'яўляецца Свята-Елісавецінскі манастыр і сястрыцтва ў гонар прападобнамучаніцы Вялікай княгіні Лізаветы.

У рамках мерапрыемства маладыя людзі з інваліднасцю пабывалі ў лялечным тэатры «Батлейка», бачылі прыгожую і глыбокую гісторыю, якая вучыць мудрасці і міласэрнасці, а лялькі запальваюць у сэрцах агеньчыкі дабра і любові.

Затым кожны жадаючы змог перанесці i выказаць свае эмоцыі з дапамогай малюнка.

Падобныя мерапрыемствы дазваляюць захоўваць і развіваць духоўную культуру грамадства, умацоўваць грамадскую маральнасць, патрыятычнае і духоўнае выхаванне, памножыць веды аб гістарычнай спадчыне праваслаўных народаў, умацаваць хрысціянскія традыцыі.

Падпішыцеся на нашы навіны