Свой 100-гадовы юбілей адзначыла ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Іванаўна Пасічэнка
11.03.2024Напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў свой 100-гадовы юбілей адзначыла аршанка, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Іванаўна Пасічэнка!
З гэтай знамянальнай падзеяй яе прыехалі павіншаваць старшыня Аршанскага Савета дэпутатаў Іна Хамутоўская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага райвыканкама Таццяна Захарава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Марыя Шматава, старшыня Савета ветэранаў Зінаіда Хайчанка і загадчык аддзялення ТЦСАН Аршанскага раёна Наталля Камароўская. Юбілярцы былі адрасаваны цёплыя віншаванні, а таксама ўручаны кветкі і памятныя падарункі.
Аляксандра Іванаўна ваявала на II Украінскім фронце 53-яй арміі. З 1943 года па 9 мая 1945 года з'яўлялася ўдзельнікаў вайны ў Японіі. Мае падзякі за вызваленне Крэменчуга, Будапешта і Бухарэста. А таксама падзяку за фарсіраванне рэк Дунай, Сiнсо і Эгер.
Паважаная Аляксандра Іванаўна! Ад усяго сэрца віншуем вас з юбілеем! Жадаем моцнага здароўя і аптымізму! Няхай блізкія людзі радуюць вас сваім клопатам і ўвагай, кожны дзень дорыць дабро і станоўчыя эмоцыі. За вашымі плячыма вялікае і годнае жыццё. Вы належыце да таго гераічнага пакалення, якое з гонарам вынесла суровыя выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенных гадоў. Нізкі вам паклон, за тое, што Вы, не шкадуючы сіл, здароўя і жыцця ваявалі на фронце. Такія людзі як вы – гонар і слава нашага горада, а Ваш жыццёвы шлях – годны прыклад для падрастаючага пакалення!
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/7338-svoj-100-letnij-yubilej-otmetila-veteran-velikoj-otechestvennoj-vojny-aleksandra-ivanovna-pasichenko.html#sigProIdbaa2a0f267