«Жанчыны, кветкі, вясна!»

11.03.2024

11 сакавіка 2024 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прайшла святочная праграма «Жанчыны, кветкі, вясна!».

Мерапрыемства атрымалася на славу: прайшло весела і палымяна! Жанчыны, не саромеючыся, віншавалі адна адну, абдымаліся. Усім удзельнікам мерапрыемства была прапанавана забаўляльная праграма, у якой былі і загадкі, і віктарыны, а таксама вясёлыя конкурсы. Спецыялісты аддзялення ТЦСАН Аршанскага раёна падрыхтавалі гумарыстычную сцэнку, якая падняла ўсім прысутным настрой.

Такія мерапрыемствы, якія рэгулярна праходзяць у ТЦСАН Аршанскага раёна, дапамагаюць пенсіянерам вызначыцца з выбарам вольнага часу, прапануюць магчымыя варыянты адпачынку, прыцягваюць іх да актыўнага ўдзелу ў культурна-забаўляльных мерапрыемствах у якасці актыўных карыстальнікаў паслугамі ТЦСАН, вяртаюць у нармальную жыццядзейнасць.

Прыходзьце да нас у аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН!!! У нас заўсёды цікава, займальна, весела! Тэлефон для даведак 58-79-48.

Падпішыцеся на нашы навіны