«Жаночае свята»

07.03.2024

7 сакавіка 2024 года ў рамках клуба «Недаслоў» ТЦСАН Аршанскага раёна прайшло святочнае мерапрыемства для грамадзян з парушэннем слыху. Павіншаваць наведвальнікаў клуба прыйшла дырэктар Кацярына Васільеўна Муранкова, якая пажадала ўсім прысутным жаночага шчасця і здароўя. Для прысутных супрацоўнікі ТЦСАН арганізавалі гульні, віншавальныя нумары і чаяванне. На працягу ўсяго свята працавала перакладчык жэставай мовы Тамара Леанідаўна Дзмітрыева.

За паслугамі перакладчыка мовы жэстаў і іншымі паслугамі для людзей з інваліднасцю па слыху звяртайцеся па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, кабінет 14.

Падпішыцеся на нашы навіны