Разам у Міжнародны дзень шчасця
20.03.2024У Міжнародны дзень шчасця інклюзіўны майстар-клас сабраў сяброў у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна.
20 сакавіка 2024 года ў інклюзіўнай кавярні "Добрая кава" тэрытарыяльнага цэнтра прайшоў майстар-клас па стварэнні натуральных свечак з вашчыны, у якім прынялі ўдзел наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і навучэнцы сярэдняй школы №3 г. Оршы імя У.С. Караткевіча.
Навучэнцы школы і наведвальнікі аддзялення не толькі стварылі аўтарскія натуральныя свечкі, але і падзяліліся адзін з адным часцінкай сваёй дабрыні, што дазволіла зрабіць кожнага чалавека больш шчаслівым.
Запрашаем усіх жадаючых на майстар-класы па стварэнні неверагодна духмяных і натуральных свечак з вашчыны, у рамках якіх у сяброўскай атмасферы можна паспрабаваць гарачыя напоі кавярні, пагуляць у настольныя гульні, пагутарыць і адпачыць.
Папярэдні запіс па тэлефоне +375 (29) 217 52 68.
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/7405-vmeste-v-mezhdunarodnyj-den-schastya.html#sigProIdd865ff1e18