"Школа сацыяльнага работніка"

27.03.2024

27 сакавіка 2024 года ў тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна ў рамках "Школы сацыяльнага работніка" прайшоў чарговы занятак для сацыяльных работнікаў, сядзелак і нянь аддзялення сацыяльнай дапамогі дома.

Дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Кацярына Муранкова, павітаўшы прысутных, акцэнтавала ўвагу на якасным выкананні сваіх службовых абавязкаў.

Начальнік аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Аршанскага райвыканкама падпалкоўнік міліцыі Вадзім Лепяшынскі распавёў аб прафілактыцы здзяйснення ашуканскіх дзеянняў і злачынстваў у дачыненні да абслугоўваемых пажылых грамадзян. Прысутным нагадалі аб розных формах і метадах, якія выкарыстоўваюць злачынцы для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, усім дадзены рэкамендацыі аб тым, як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, расказана аб самых распаўсюджаных схемах падману, уручаны тэматычныя ўлёткі для наступнага распаўсюджвання сярод атрымальнікаў паслуг.

Прадстаўнікі ААТ "ААБ Беларусбанк" кіраўнік аддзялення № 215/2054 Сяргей Андронік і вядучы спецыяліст аддзела продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг Таццяна Іванова прадставілі работнікам ТЦСАН усе віды прадуктаў і паслуг, прапанаваных насельніцтву "Беларусбанкам", правялі інструктыўна-тлумачальную работу аб тым, як не стаць ахвярай злачынстваў, звязаных з неправамерным завалоданнем рэквізітамі пластыкавых банкаўскіх карт і крадзяжом сродкаў з карт-рахункаў грамадзян.

Псіхолаг псіханеўралагічнага дыспансера Вікторыя Міхальчанка выступіла з прэзентацыяй на тэму "Крызісныя станы ў пажылых людзей": разгледжаны прычыны і сімптомы суіцыдальных паводзін, а таксама фактары суіцыдальных дзеянняў, метады і формы барацьбы з імі. Для выпадкаў неабходнасці атрымання экстранай псіхалагічнай дапамогі работнікам пакінуты "Тэлефон даверу" псіхалагічнай дапамогі 51-00-19.

Псіхолаг ТЦСАН Аршанскага раёна Алена Гвоздзева падчас выступлення па пытаннях работы з сем'ямі, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, акцэнтавала ўвагу на праблеме сямейнага недабрабыту ў сучасным грамадстве і спосабах яго выяўлення, прадухілення і прафілактыкі пры выкананні асноўных службовых функцый спецыялістамі і супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра, у тым ліку, пры абследаваннях катэгарызаваных грамадзян, якія пражываюць з непаўналетнімі дзецьмі, на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2019 г. № 22 (са зменамі, уведзенымі пастановай СМ РБ № 856 ад 01.12.2023). Псіхолаг яшчэ раз пазнаёміла прысутных з крытэрамі сацыяльна-небяспечнага становішча дзяцей у сям'і і алгарытмам дзеянняў спецыялістаў і супрацоўнікаў ТЦСАН пры выяўленні сямейнага недабрабыту і фактаў хатняга гвалту.

Кожны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома атрымаў інфармацыйны буклет "Гвалт у сям'і. Што рабіць, калі вашаму жыццю пагражае небяспека?".

У завяршэнні загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Аксана Бабеева сумесна з прысутнымі разгледзела вынікі праверак работы сацыяльных работнікаў, сядзелак і нянь, выяўленых парушэнняў і прынятых мер дысцыплінарнага спагнання, прысутныя абмеркавалі ўсе ўзнікаючыя пытанні і праблемы, распрацавалі шляхі іх вырашэння.

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома: 51 04 99; 56 37 35.

Падпішыцеся на нашы навіны