"Мы заўсёды рады дапамагчы!"

29.03.2024

29 сакавіка 2024 года ў актавай зале Аршанскага педагагічнага каледжа прайшла сустрэча па кансультаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія набудуць у 2024 годзе дзеяздольнасць у поўным аб'ёме, па пытаннях сацыяльнай абароны, прадастаўлення льгот і гарантый. Сустрэча арганізавана ў цесным узаемадзеянні тэрытарыяльнага цэнтра з упраўленнем па працы, аддзелам жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ўпраўленнем па адукацыі.

Загадчык аддзялення ТЦСАН Лізавета Кулак праінфармавала прысутных аб паслугах, якія прадстаўляюцца тэрытарыяльным цэнтрам, завастрыўшы ўвагу на паслузе па суправаджэнні асоб дадзенай катэгорыі і магчымасці засялення ў "крызісны" пакой ТЦСАН.

Спецыяліст упраўлення па працы Святлана Кісялёва патлумачыла парадак працаўладкавання асоб дадзенай катэгорыі, распавяла аб устанаўленні броні прыёму на працу і магчымасці прафесійнага навучання на вытворчасці.

Спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лілія Зінкевіч азнаёміла прысутных з маёмаснымі і жыллёвымі правамі, распавяла аб даступнасці арэнднага жылля.

Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, усе спецыялісты завастрылі ўвагу асоб дадзенай катэгорыі на тым, што галоўнае – не саромецца звяртацца па ўзнікаючых праблемных пытаннях да спецыялістаў, заклікалі не заставацца са сваімі праблемамі сам-насам і ў адзін голас казалі: "Мы заўсёды рады Вам дапамагчы!!!"

Падпішыцеся на нашы навіны