Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2024

2 красавіка 1996 года была падпісана дамова аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, у адпаведнасці з якой прынята рашэнне стварыць палітычна і эканамічна інтэграваную супольнасць у мэтах аб'яднання матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзвюх дзяржаў. У Маскве падпісалі дакумент Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын. Праз год, 2 красавіка 1997 года, у Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі Дагавор аб саюзе Беларусі і Расіі. З тых часоў 2 красавіка адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

З мэтай выканання даручэнняў кіраўніка Рэспублікі Беларусь па арганізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна з 2017 года актыўна ўзаемадзейнічае з калегамі з гарадоў Санкт-Пецярбурга і Смаленска, а ў 2023 годзе ўстаноўлены ўзаемавыгадныя адносіны з горадам Вязьмай. Наша ўстанова сацыяльнага абслугоўвання заключыла пагадненні аб супрацоўніцтве з Санкт-Пецярбургскай гарадской бюджэтнай установай "Комплексны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чырвонагвардейскага раёна", са Смаленскай абласной дзяржаўнай бюджэтнай установай "Рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей і падлеткаў з абмежаванымі магчымасцямі "Вішанькі", удзельнічае тэрытарыяльны цэнтр у мерапрыемствах Санкт-Пецярбургскай гарадской бюджэтнай установай "Культурна дасугавы цэнтр "Чырвонагвардейскi". 2023 год стаў багатым на ўсталяванне новых кантактаў і набыццё сяброў! Так, устаноўлены сяброўскія адносіны з Маскоўскім гарадскім рэгіянальным аддзяленнем міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі інвалідаў "Асацыяцыя інвалідаў "Апарэль", падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве і са Смаленскай абласной дзяржаўнай бюджэтнай установай "Вяземскі комплексны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва". Штогод спецыялісты ТЦСАН Аршанскага раёна арганізоўваюць анлайн-сустрэчы для зносін, абмену вопытам, запрашаюцца для ўдзелу ў метадычных злётах і міжнародных форумах. Мы запрашаем нашых калег з Расіі не толькі на метадычныя сустрэчы па абмене вопытам, але і на раённыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, якія праводзяцца ў рамках Міжнароднага форуму здаровага ладу жыцця, Рэспубліканскай універсальнай выставы-кірмашу "Выдатна жывеш" і іншыя.

У Год якасці да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна пройдзе анлайн-сустрэча "Мы адзіныя" з Комплексным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чырвонагвардзейскага раёна і прысвечана яна будзе знакавай даце 2024 года.

Падпішыцеся на нашы навіны