Мы памятаем!

03.04.2024

Ключавой падзеяй сучаснай гісторыі, якая аб'ядноўвае пакаленні, з'яўляецца Вялікая Айчынная вайна.

Памяць аб яе падзеях, выдатных удзельніках, самаадданай працы ў тыле гаворыць аб гераічных подзвігах, якія стварылі адну з гістарычных свядомасцей беларускага народа.

Наша зямля першай прыняла на сябе ўдар гітлераўскай агрэсіі і здолела даць годны адпор захопнікам, паказаўшы ўсім у свеце прыклад мужнасці, бясстрашнасці і гераізму.

У 2024 годзе спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Дзякуючы аперацыі "Баграціён" былі вызваленыя гарады Орша, Віцебск і Бабруйск.

У рамках знамянальнага года 3 красавіка 2024 года ў ваенна-гістарычным музеі імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава адбыўся кіналекторый з удзелам наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў.

Удзельнікам мерапрыемства да прагляду быў прадстаўлены Дакументальны фільм "Бітва за Беларусь" і міні-экскурс па музеі ў суправаджэнні навуковага супрацоўніка.

Усе мы шануем, паважаем і беражом памяць пра тых, хто падарыў нам мір і свабоду! Мы памятаем! Ніхто на забыты! Нішто на забыта!

Падпішыцеся на нашы навіны