"Вясёлыя клоўны" ў г. Барані

02.04.2024

2 красавіка 2024 года ў Палацы культуры г. Барані адбылося адкрыццё выставы карцін "Вясёлыя клоўны". Аўтарамі карцін сталі наведвальнікі гуртка "Чароўная палітра" філіяла тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна ў г. Барані – дзеці і дзяўчаты з інваліднасцю. У пачатку мерапрыемства з уступным словам выступіла загадчыца дзіцячага аддзела Палаца культуры Людміла Сасніцкая. Валанцёр ТЦСАН Арыядна Якуш распавяла пра асаблівасці творчасці мастакоў з асаблівасцямі. Цікавае і змястоўнае выступленне для гасцей выставы прадставіла Ірына Лазарук - кіраўнік гуртка філіяла ТЦСАН у г. Барані.

Усе прысутныя з цікавасцю вывучалі карціны, абмяркоўвалі сюжэты, абменьваліся ўражаннямі і атрымлівалі асалоду ад убачанага.

Усіх жадаючых пазнаёміцца з выставай запрашаем на працягу красавіка 2024 года ў Палац культуры г. Барані ацаніць творчасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і зразумець, што няма абмежаванняў у творчасці, асабліва пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў.

Падпішыцеся на нашы навіны