Навучальныя семінары ад Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта

02.04.2024

2 красавіка 2024 года ў Аршанскім раёне камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Віцебскага аблвыканкама сумесна з кафедрай медыцынскай рэабілітацыі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта праведзена два навучальныя семінары для работнікаў шасці тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Віцебскай вобласці.

Першы семінар прайшоў для сядзелак на базе Аршанскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў па пытаннях арганізацыі догляду за грамадзянамі, якія знаходзяцца на пасцельным рэжыме: сядзелкам былі прадэманстраваны асновы догляду маламабільных грамадзян па правядзенні гігіенічных працэдур, змене падгузніка, змене пасцельнай і сподняй бялізны, выпрацаваны тэарэтычныя і практычныя навыкі па прафілактыцы ран, бяспечным перамяшчэнні цяжкахворых пацыентаў, разгледжаны псіхалагічныя аспекты ў працы з хворымі грамадзянамі і іх сваякамі. Навучальны курс для супрацоўнікаў быў прадстаўлены старшым выкладчыкам кафедры медыцынскай рэабілітацыі Алай Валуй.

Другі семінар прайшоў у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна для нянь сацыяльнай службы па пытаннях арганізацыі догляду за малалетнімі дзецьмі. Выкладчык кафедры медыцынскай рэабілітацыі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта Анастасія Каваленка падчас семінара азнаёміла прысутных з асновамі медыка-сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, разгледзелі пытанні догляду за малалетнімі дзецьмі. Лабарант гэтай жа кафедры Антон Шмялёў, які з'яўляецца асобай з інваліднасцю па зроку, разгледзеў з работнікамі тэрытарыяльных цэнтраў фізічныя аспекты абілітацыі і рэабілітацыі выхавання дзяцей з парушэннямі зроку.

Навучаючыя зносіны атрымалася вельмі насычанымi, багатымi на прыклады з жыцця, і якаснымi на атрыманыя веды, якія несумненна вельмі дапамогуць работнікам тэрытарыяльных цэнтраў пры арганізацыі работы па аказанні грамадзянам сацыяльных паслуг.

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму: 56-37-35; 51-04-99.

Падпішыцеся на нашы навіны