Супрацоўнікі ТЦСАН на маладзёжным мiтапе

04.04.2024

4 красавіка 2024 года самыя актыўныя супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна прынялі ўдзел у маладзёжным мітапе, прысвечаным 80-гадовай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Падчас правядзення мерапрыемства была акцэнтавана ўвага моладзі на асноўных каштоўнасцях грамадзянскай супольнасці, на развіцці творчай, грамадскай самарэалізацыі моладзі.

Арганізатарамі мітапа сталі Аршанскі раённы выканаўчы камітэт і ГА БРСМ. Каманда спецыялістаў атрымала зарад энергіі і станоўчых эмоцый, а таксама праявіла свой розум і крэатыўнасць! І як вынік - 2 прызавое месца!!! Віншуем вас, нашы творчыя дзяўчаты! Ганарымся вамі!!!

Падпішыцеся на нашы навіны