Сваё 102-годдзе адзначыла Марыя Львоўна Дзеусава

11.04.2024

Павысіць якасць жыцця доўгажыхароў Аршанскага раёна - прынцып работы ТЦСАН Аршанскага раёна.

7 красавіка 2024 года сваё 102-годдзе адзначыла Марыя Львоўна Дзеусава. З гэтай выдатнай датай імянінніцу павіншавалі старшыня раённага Савета ветэранаў Зінаіда Сяргееўна Хайчанка, намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра Таццяна Салтанава і загадчыца аддзялення ТЦСАН Наталля Камароўская. Марыя Львоўна нарадзілася ў шматдзетнай сям'і ў вёсцы Ярыгі Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1941 годзе скончыла медыцынскі каледж і ўвесь свой працоўны шлях адпрацавала медыцынскай сястрой у хірургічным аддзяленні Дрыбінскай бальніцы. У 1983 годзе Марыя Львоўна пераехала ў г. Оршу, выгадавала сына, дваіх унукаў і аднаго праўнука. Жадаем імянінніцы моцнага здароўя і радасці ад кожнага дня.

Падпішыцеся на нашы навіны