Наведвальнікі аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту не застаюцца ўбаку ад 80-годдзя вызвалення Беларусі

16.04.2024

Зусім хутка наша любімая краіна будзе адзначаць найважнейшую юбілейную дату – 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Таму ў ТЦСАН Аршанскага раёна пачалася актыўная работа па правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да такой знакавай падзеі! 16 красавіка 2024 года наведвальнікі аддзялення для рграмадзян пажылога ўзросту пабывалі ў Бабініцкай бібліятэцы-клубе з мэтай наведвання лекторыя і прэзентацыі кніг з серыі "Генацыд беларускага народа" пад рэдакцыяй генеральнага пракурора Андрэя Шведа. У выданні сабраны даведачна-аналітычныя і дакументальныя звесткі з крымінальнай справы аб генацыдзе, узбуджанай Генеральнай пракуратурай. У ходзе расследавання атрыманы дадзеныя аб раней невядомых фактах масавых забойстваў мірных грамадзян на тэрыторыі Беларусі. Кніга ўключае даведачна-аналітычныя і дакументальныя матэрыялы аб генацыдзе беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, а таксама аб выкарыстанні нацысцкай ідэалогіі ўдзельнікамі і спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі ў 2020 годзе на падставе доказаў з крымінальных спраў і архіўных крыніц. Таксама на мерапрыемстве быў прадстаўлены сумесны праект АТН і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь "Генацыд. Справа №" – гэта цыкл з васьмі ролікаў, знятых на аснове паказанняў сведак і відавочцаў злачынстваў фашыстаў і іх памагатых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падпішыцеся на нашы навіны