"За бяспеку разам!"
15.04.2024З 15 красавіка 2024 года ў Беларусі пачалася Рэспубліканская прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"! Разам з ратавальнікамі да праблемы гібелі людзей ад падступных языкоў полымя далучаюцца супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна. Асноўная мэта акцыі, вядома ж, – папярэджанне надзвычайных сітуацый.
Каб зберагчы кожнага беларуса ад вялікай бяды, у краіне важная роля адводзіцца павышэнню інфармавання жыхароў гарадоў і сельскай мясцовасці аб асновах бяспекі.
Падчас акцыі "За бяспеку разам!" супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна 16 красавіка 2024 года правялі абследаванне катэгарызаваных грамадзян Крапівенскага сельскага савета ў рамках работы нашай формы "Сацыяльны патруль". Супрацоўнікі ТЦСАН у даступнай форме правялі з адзінокімі і адзінока пражываючымі грамадзянамі прафілактычныя гутаркі, растлумачвалі правілы паводзін у побыце.
Гаспадароў домаўладанняў праінфармуюць аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, нагадаюць аб захаванні патрабаванняў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў на прысядзібных участках.
Акцыя "За бяспеку разам!" працягнецца да 1 мая 2024 года, але прафілактыка па-за яе рамак не спыняецца ні на адзін дзень! Бо секунда неасцярожнасці, на жаль, можа каштаваць жыцця.
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/7449-za-bezopasnost-vmeste.html#sigProId1bb5ad8e55