Мары ўвасабляюцца ў рэальнасць
14.04.2024Мары ўвасабляюцца ў рэальнасць нават, калі ты не паспеў памарыць!!!
У Мінску прайшоў незвычайны паказ, у якім прынялі ўдзел і супрацоўніца ТЦСАН Аршанскага раёна Аксана Ражанская і актыўная наведвальніца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Марына Шайдо.
У нядзелю 14 красавіка 2024 года на подыуме ТРЦ "Palazzo" адбыўся модны паказ з удзелам дзяўчат у інвалідных калясках з розных гарадоў Беларусі і прафесійных мадэляў. Усяго кожная дзяўчына прадэманстравала па 12 вобразаў ад беларускіх дызайнераў.
Так здарылася, што Марына рыхтавалася да паказу, а Аксана прыехала падтрымаць сяброўку. Але адна з удзельніц паказу не змагла прыехаць, і Аксане выпаў шанец — арганізатары падрыхтавалі ёй сюрпрыз: візажысты пачынаюць фарбаваць, наводзіць прыгажосць. Аксана спрабуе растлумачыць, што яна прыехала падтрымаць сяброўку, і толькі!.. І тут арганізатары паведамілі, што яна — адна з удзельніц паказу! Як сказала пазней Аксана: "Пра такое нават не паспела памарыць, а ўсё ўжо спраўдзілася".
Віншуем Марыну і Аксану і жадаем ім рухацца да ўсіх намечаных мэт кожны дзень без прыпынку!!! Ганарымся вамі!
Паводле інфармацыі беларускіх СМІ "Iдэя паказу належыць Вользе — уладальніцы "Канцэпт крамы", пляцоўкі, дзе прадстаўлена адзенне і аксесуары беларускіх дызайнераў. Адна з фішак паказу — гэта парныя выхады. Па подыўме прайшлі мадэлі з Нацыянальнай школы прыгажосці і гераіні праекта "Грацыя душы". Яго стварыла фатограф Ася Жых: гэта гісторыі 12-ці дзяўчат, якія перасоўваюцца ў інвалідных калясках".
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/7465-mechty-voploshchayutsya-v-realnost.html#sigProId94b1205a8d