Віншуем з 50-годдзем Аршанскі інструментальны завод!

13.04.2024

13 красавіка 2024 года наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна прынялі ўдзел у "Дні адчыненых дзвярэй", прымеркаваным да 50-годдзя з дня заснавання Аршанскага інструментальнага завода.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны:

  • канцэртная праграма,
  • экскурсія па заводзе,
  • выступленне аніматараў, работа атракцыёнаў,
  • катанне на трактарах,
  • работа выязнога гандлю,
  • выстава тэхнікі і прадукцыі!

Атрымальнікі паслуг і супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна дзякуюць адміністрацыі Інструментальнага завода і ўсім удзельнікам за яркае свята.

Мы ганарымся, што сёння завод - адзін з развітых вытворцаў у Рэспубліцы Беларусь дапаможнай, заціскной і металарэзнай прылады для металаапрацоўчых станкоў.

Жадаем усяму калектыву завода моцнага здароўя і працвітання!!!

Падпішыцеся на нашы навіны