"Школа сацыяльнага работніка"

24.04.2024

24 красавіка 2024 года ў тэрытарыяльным цэнтры адбыўся чарговы занятак "Школы сацыяльнага работніка". У рамках актыўнага ўдзелу ў рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам!", якая праводзіцца з 15 красавіка па 1 мая 2024 года, асноўнай тэмай Школы стала тэма "Папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Правядзенне тлумачальнай работы сярод непрацаздольных грамадзян па выкананні правілаў пажарнай бяспекі".

Загадчык аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання Наталля Камароўская сумесна з загадчыкам аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Аксанай Бабеевай нагадалі прысутным, што асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, і наша галоўная задача - стварыць нашым непрацаздольным грамадзянам пажарабяспечныя ўмовы пражывання: своечасова замяніць батарэйку ў АПА, пастаянна кантраляваць стан пячнога ацяплення і электраправодкі, своечасова сігналізаваць тэрытарыяльнаму цэнтру аб усіх выяўленых парушэннях і няспраўнасцях.

З мэтай прафілактыкі здзяйснення ашуканскіх дзеянняў і злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян арганізавана сустрэча са старэйшым інспектарам прафілактыкі аддзела аховы парадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Аршанскага райвыканкама Зых Таццянай.

Прысутным нагадалі аб розных формах і метадах, якія выкарыстоўваюць злачынцы для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, усім дадзены рэкамендацыі аб тым, як не стаць ахвярай злачынцаў, і як важна тлумачальная работа сярод нашых атрымальнікаў паслуг. У завяршэнні работнікам уручаны ўлёткі прафілактычнай накіраванасці для наступнага распаўсюджвання сярод абслугоўваемых грамадзян.

Начальнік цэнтра продажаў па г. Оршы РУСП "Стравіта" Кацярына Сянчук ў працоўным калектыве правяла інфармацыйна-тлумачальную сустрэчу па пытанні добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі. Псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра Алена Гвоздзева выступіла з міні-лекцыяй "Гвалт – сямейнае няшчасце", акцэнтаваўшы ўвагу на псіхалагічным падыходзе да праблемы хатняга гвалту: прычынах, па якіх дзеці ўспадкуюць мадэль паводзінаў у сям'і бацькоў, спосабах карэкцыі неспрыяльных бацькоўскіх установак і наступствах уплыву негатыўнага эмацыйнага фону ў сям'і на фарміраванне асобы дзіцяці. Слухачоў таксама пазнаёмілі са статыстычнымі дадзенымі па колькасці злачынстваў у галіне хатняга гвалту і нормамі Крымінальнага кодэкса ў Рэспубліцы Беларусь.

У завяршэнні загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома з удзельнікамі "Школы сацыяльнага работніка" разгледзелі вынікі праверак работы сацыяльных работнікаў, сядзелак і нянь, выяўленых парушэнняў і прынятых мерах дысцыплінарнага спагнання, абмеркавалі ўсе пытанні і праблемы, якія ўзнікаюць, распрацавалі шляхі іх вырашэння.

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома: 51 04 99 , 56 37 35, 54 22 92.

Падпішыцеся на нашы навіны