Сузор'е талентаў "залатога фонду" Аршаншчыны

29.04.2024

26 красавіка 2024 года наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Аршанскага раёна прынялі ўдзел у фестывалі "Сузор'е талентаў" сярод ветэранскіх арганізацый, дзе наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра прадставілі свой танцавальны нумар, верш, песню, і ўсе гэтыя нумары былі прысвечаны роднай Беларусі, бо так сімвалічна праводзіць такія мерапрыемствы ў рамках святкавання 80-годдзя з дня поўнага вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Асноўнай мэтай фестывалю стала раскрыццё творчага патэнцыялу людзей старэйшага пакалення, які спрыяе іх больш поўнай сацыяльнай адаптацыі ў сучасным свеце. А яшчэ гэта выдатная магчымасць знайсці новых сяброў, пагутарыць, сустрэць аднадумцаў!!!

Прыходзьце да нас у аддзяленне для пажылых грамадзян, дзе створаны ўсе ўмовы для выдатнага вольнага часу і заняткаў творчасцю!

Для атрымання кансультацый па пытанні наведвання аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту неабходна звярнуцца па тэлефоне: 58-79-48, або прыйсці па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, або ў аг. Бабінічы, вул. Паштовая, д. 6.

Падпішыцеся на нашы навіны