"За бяспеку разам!"
29.04.2024З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі грамадзян з інваліднасцю 25 красавіка 2024 года з іх удзелам прайшоў навучальны занятак на базе Цэнтра бяспекі МНС, размешчаным у горадзе Барані.
Грамадзяне з парушэннем слыху і наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН сумесна з работнікам Цэнтра бяспекі Юліяй Алесінай і перакладчыкам жэставай мовы Тамарай Дзмітрыевай прайшлі навучальныя пляцоўкі "Правілы паводзін пры НС тэхнагеннага характару", "Выклік экстраных служб", "Правілы бяспекі жыццядзейнасці ў побыце", "Аказанне першай дапамогі", "Эвакуацыя з задымленага памяшкання".
Карыснай і займальнай стала пляцоўка па вывучэнні правілаў паводзін у лесе! Кожны з наведвальнікаў ТЦСАН Аршанскага раёна асвоіў асноўныя правілы бяспечных паводзін у розных сітуацыях і зараз можа нагадаць пра іх сваім блізкім і сябрам.
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/7498-za-bezopasnost-vmeste.html#sigProId69bfa1fea7