Памятаем дзень Чарнобыльскай трагедыі

29.04.2024

26 красавіка 2024 года ў Беларусі адзначаецца памятная дата — Дзень Чарнобыльскай трагедыі. Сёння спаўняецца 38 гадоў з дня трагічных падзей на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, калі свет перажыў цяжкую тэхнагенную катастрофу.

У Аршанскім раёне пражывае 200 удзельнікаў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі, 19 людзей з інваліднасцю, якія атрымалі калецтвы, выкліканыя катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, і 72 перасяленцы з зон эвакуацыі. Супрацоўнікі ТЦСАН надалі ўвагу ўдзельнікам тых трагічных падзей, уручылі памятныя падарункі, кветкі.

Удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС прадастаўляецца сацыяльная падтрымка ў залежнасці ад перыяду іх удзелу ў работах па ліквідацыі наступстваў аварыі, а таксама ад узроўню радыёактыўнага забруджвання тэрыторыі, на якой праводзіліся такія работы. Найбольш значныя льготы прадугледжваюцца для ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, захварэўшых і перанёсшых прамянёвую хваробу, стаўшых інвалідамі з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама для грамадзян, якія прымалі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у зоне эвакуацыі (адчужэння).

Падпішыцеся на нашы навіны