Пачаліся ўрачыстыя выплаты да Дня Перамогі

29.04.2024

26 красавіка 2024 года адбылося ўрачыстае ўручэнне выплаты да Дня Перамогі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Паўлавай Анастасіі Іларыёнаўне.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага райвыканкама Таццяна Захарава, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна Кацярына Муранкова, намеснік начальніка "Белпошты" Наталля Мурадава, спецыяліст аддзела маркетынгу крамы "Дабраном" Андрэй Ясінскі і іншыя. Яркім букетам кветак, добрымі эмоцыямі, шчырымі пажаданнямі напоўніўся дом Анастасіі Іларыёнаўны з прыходам гасцей. Кранальны верш ветэрану падарыла Анастасія Віташкіна, удзельніца арт-студыі "Скрыжаванне" сярэдняй школы № 11 г. Оршы. Анастасіі Іларыёнаўне ўручаны памятныя падарункі, а таксама падарункі ад гандлёвых сетак "Еўрагандаль" і "Дабраном".

Падпішыцеся на нашы навіны