Школа сацыяльнага работніка

30.09.2024

26.09.2024 у тэрытарыяльным цэнтры адбыўся чарговы занятак "Школы сацыяльнага работніка".

У рамках актыўнага ўдзелу ў Адзіным дні бяспекі, галоўнай тэмай выступу дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра Муранковай Кацярыны Васільеўны, стала тэма "Стварэнне бяспечных умоў пражывання абслугоўваемых грамадзян", падчас якой разгледжаны ўсе аспекты стварэння і падтрымання ў пажарабяспечным стане жылых памяшканняў атрымальнікаў паслуг у перыяд ацяпляльнага сезона.

Падчас занятку інспектарам сектара прапаганды Аршанскага ГРАНС Куляшовай Вікторыяй Сяргееўнай прадэманстраваны навучальны фільм "Правілы эвакуацыі пра пажар з офіса і адміністрацыйнага будынка". У завяршэнні ўсім работнікам уручаны тэматычныя ўлёткі для правядзення тлумачальна-прафілактычнай работы і наступнага распаўсюджвання сярод атрымальнікаў паслуг.

У адпаведнасці з графікам Адзіных дзён інфармавання Аршанскага райвыканкама намеснікам дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра Каржыцкай Анастасіяй Максімаўнай асвечана тэма "Мы разам назаўжды: да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР".

У завяршэнні загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Бабеева Аксана Аркадзьеўна з прысутнымі абмеркавалі арганізацыйныя моманты работы аддзялення, узнікаючыя ў ходзе работы праблемы, распрацавалі шляхі іх вырашэння.

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома: 51 04 99, 56 37 35, 54 22 9

Падпішыцеся на нашы навіны