3 кастрычніка адбыўся справаздачна-выбарны сход ГА "БелТГ"

08.10.2024

3 кастрычніка 2024 года ў памяшканні ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна" адбыўся справаздачна-выбарны сход прадстаўнікоў першаснай міжраённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства глухіх". На сходзе прысутнічалі начальнік аддзела АМРiР ЦП ГА "БелТГ" Аляксандр Клімовіч, старшыня праўлення Віцебскай абласной арганізацыі ГА "БелТГ "Лідзія Сакалоўская, старшы інструктар па арганізацыйна-масавай рабоце абласной арганізацыі Міхаіл Голубеў, намеснік дырэктара ДУ "ТЦСАН Аршанскага раёна" Анастасія Каржыцкая. Сход аднагалосна выбраў старшынёй Аршанскай ПМРА ГА "БелТГ" Кірыковіч Алену Мікалаеўну часова на перыяд адсутнасці старшыні Красоўскай В.С. Членамі ГА "БелТГ" былі ўзнятыя пытанні, на якія атрымалі вычарпальныя адказы.

Падпішыцеся на нашы навіны