Навучальны трэнінг па пытаннях глыбіннай ацэнкі патрэб

09.10.2024

7 і 8 кастрычніка дзіцячы фонд Арганізацыі Аб'яднаных Нацый "ЮНІСЕФ" арганізаваў правядзенне навучальнага трэнінгу па пытаннях глыбінёй ацэнкі патрэб сем'яў з дзецьмі ранняга ўзросту, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і інш. Сваім шматгадовым вопытам у рэалізацыі службы актыўнай сямейнай падтрымкі са спецыялістамі міжведамаснай каманды Віцебскай вобласці падзяліліся эксперты: Гантарэнка Юлія Эдуардаўна - дырэктар і Майсеенка Вольга Яўгенаўна - кіраўнік службы прафілактыкі, абароны і рэінтэграцыі АНА "Партнёрства кожнаму дзіцяці" г. Санкт-Пецярбурга. Два дні спецыялісты тэрытарыяльных цэнтраў і ўстаноў адукацыі вывучалі асноўныя аспекты тэхналогіі комплекснай ацэнкі сітуацыі ў сям'і і стварэнне эфектыўнага плана сумеснай работы па выхадзе сям'і з крызіснай сітуацыі.

#Семья_каждому_ребёнку

@unicef_belarus

Падпішыцеся на нашы навіны