Дыялогавая пляцоўка "З клопатам аб здароўі і даўгалецці"

09.10.2024

7 кастрычніка ў канферэнц-зале ТЦСАН для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту праведзена дыялогавая пляцоўка "З клопатам аб здароўе і даўгалецці".

Для пажылых наведвальнікаў выступілі спецыялісты Аршанскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і Віцебскага абласнога шпіталя "Юрцава". У чарговы раз не толькі пагаварылі пра здароўе, але і актыўна паўдзельнічалі ў майстар класе па артыкуляцыйнай і дыхальнай гімнастыцы, лячэбнай фізкультуры. Мерапрыемства спадабалася ўсім прысутным!

Такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй для нашых наведвальнікаў, бо яны такiя важныя для таго, каб быць шчаслівымі! А шчасце магчыма толькі, калі ты і твае блізкія здаровыя! Вучымся разам захоўваць здароўе!

Падпішыцеся на нашы навіны