Праз спорт да актыўнага даўгалецця

09.10.2024

2 кастрычніка, у сценах спарткомплексу "Алімпіец" у рамках рэспубліканскай акцыі "Павага. Клопат. Адказнасць" прайшло адкрытае раённае спартыўнае мерапрыемства "Праз спорт да актыўнага даўгалецця" паміж 6-ю камандамі актыўных спартыўных пажылых грамадзян - наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльных цэнтраў. Стойкiя каманды Аршанскага, Дубровенскага, Талачынскага, Лёзненскага, Чашніцкага раёнаў і Кастрычніцкага раёна г. Віцебска паказалі сваю выдатную спартыўную падрыхтоўку!

Віншуем каманды пераможцаў!

І месца - тэрытарыяльны цэнтр Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.

ІІ месца - тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна.

ІІІ месца - тэрытарыяльны цэнтр Лёзненскага раёна.

Для ўсіх удзельнікаў спартакіяды сённяшняе мерапрыемства запомніцца не толькі спартыўнымі дасягненнямі, але і радасцю зносін, а перамога стала выдатнай узнагародай за працу і ўпартасць!

Дзякуй усім удзельнікам спартакіяды, а таксама ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства: філіял Аршанскі хлебазавод ААТ "Віцебскхлебпрам", ТАА "Аквагранд", сетка пякарань "Веккег", "Фізкультурна-спартыўны клуб "Орша", ДУК "Палац культуры г. Барань", Упраўленне па адукацыі, Аршанская гарадская арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, Аршанская гарадская арганізацыя "Белая Русь", Аршанская гарадская арганізацыя "Беларускі саюз жанчын".

Падпішыцеся на нашы навіны