У актавай зале Сярэдняй школы N2 прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці

16.10.2024

Дзень маці адзначылі 15 кастрычніка! У актавай зале Сярэдняй школы N2 прайшло ўрачыстае мерапрыемства з удзелам актыву аршанскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і вучняў школы.

На мерапрыемстве павіншавалі заслужаных, актыўных маці Аршаншчыны!

Дзякуй Вам за вашу матчыну працу!

Дзякуй, што выхавалі паспяховых дзяцей!

Дзякуй за пяшчоту і цеплыню, за мудрасць і адданасць, якія дапамагаюць ім у далейшым дасягаць высокіх і высакародных мэт, быць сапраўднымі патрыётамі нашай квітнеючай рэспублікі!

Падпішыцеся на нашы навіны