Дзяржаўны сацыяльны заказ!

17.10.2024

Задачамі дзяржаўнага сацыяльнага заказу з'яўляюцца:

  • аператыўнае вырашэнне найбольш значных сацыяльных праблем;
  • развіццё інавацыйных тэхналогій сацыяльнага абслугоўвання;
  • пашырэнне відаў аказваемых сацыяльных паслуг і павелічэнне колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць сацыяльныя паслугі;
  • прыцягненне дадатковых матэрыяльных, фінансавых і працоўных рэсурсаў у сістэму сацыяльнага абслугоўвання.

У Аршанскім раёне адным з выканаўцаў дзяржаўнага сацыяльнага заказу з'яўляецца Аршанская Раённая Арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК).

З мэтай удасканалення работы і паляпшэння якасці сацыяльных паслуг, якія аказваюцца грамадзянам медыцынскімі сёстрамі БТЧК у рамках рэалізацыі дзяржаўнага сацыяльнага заказу, праведзены навучальны семінар, прысвечаны Сусветнаму дню "Запусці сэрца".

У навучанні прынялі ўдзел медыцынскія сёстры БТЧК, а таксама спецыяліст аддзялення сацыяльнай дапамогі дома тэрытарыяльнага цэнтра Стэльмахова Анастасія.

Медыцынская сястра Акуліч А.І. правяла майстар-клас па аказанні першай дапамогі пры спыненні сэрца, падчас якога прысутныя атрымалі навыкі сардэчна-лёгачнай рэанімацыі ў адпаведнасці з сучаснымі пратаколамі.

Таксама, у ходзе сустрэчы, спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра з медыцынскімі сёстрамі разгледзелі арганізацыйныя пытанні сумеснай работы па прадастаўленні непрацаздольным грамадзянам якасных сацыяльных паслуг у ходзе рэалізацыі дзяржаўнага сацыяльнага заказу.

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома: ☎ 51 04 99, 56 37 35, 54 22 92

Падпішыцеся на нашы навіны