Літаратурна-музычная праграма "Хто сэрцам для іншых жыве..." у АСРАІ

22.10.2024

У рамках Тыдня бацькоўскай любовi і ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прайшла літаратурна-музычная праграма "Хто сэрцам для іншых жыве...", галоўнай мэтай якой стала папулярызацыя і падтрымка бацькоўства.

Інклюзіўная кавярня "Добрая кава" сабрала вялікую колькасць гасцей, якім у рамках святочнай праграмы дарылі свае творчыя падарункі наведвальнікі аддзялення, група "Арабескі" народнага аматарскага аб'яднання "Зямны час", Тамара Пруднікава, Святлана Калтунова, Любоў Марозава, Людміла Хрытанькова, Раіса Гарэнькава, Сяргей Ялковіч, Любоў Шмакава, Шайдо Марына, прадстаўнікі Бабініцкі Дом-інтэрнат Аршанскі раён.

#Неделя_родительской_любви

#Спасибо_родителям

#С_любовью_к_родителям

Падпішыцеся на нашы навіны