Другі дзень рабочай паездкі ў Краснагвардейскi раён горада Санкт-Пецярбурга

25.10.2024

Другі дзень рабочай паездкі ў Краснагвардейскi раён горада Санкт-Пецярбурга пачаўся з наведвання ваенна-гістарычнага клуба "Рэйд", дзе маецца мноства экспанатаў, якія знойдзены і адноўлены маладымі людзьмі - актыўнымі ўдзельнікамі клуба.

Шмат уражанняў засталося ў кожнага члена дэлегацыі ад наведвання бібліятэчнай арт-рэзідэнцыі "Шафа":

інтэлектуальны храмакей,

медыум прастору

арт-сцяна, шафы, якiя рухаюцца,

адзіная фотагалерэя архітэктурных фатаграфій і многае іншае.

Галоўнай падзеяй гэтага дня стала наведванне XVII Міжнароднага форуму "Старэйшае пакаленне". На якім прадстаўлены разнастайныя паслугі, рэабілітацыйнае абсталяванне для асоб "срэбнага ўзросту".

А ў завяршэнне дня азнаёміліся з работай маладзёжнага клуба "Бярозка" і ўстановай дадатковай адукацыі, дзе як і ва ўсіх установах раёна створана сучасная ўніверсальная прастора для работы.

Падпішыцеся на нашы навіны