Урок талерантнасці

25.10.2024

ТЦСАН Аршанскага раёна арганізуе сустрэчы ў рамках клуба "Роўны для роўнага" па навучанні школьнікаў, студэнтаў і працоўных калектываў аказанню дапамогі грамадзянам з інваліднасцю.

23.10.2024 нашых экспертаў запрасілі ў сярэднюю школу 7 г. Оршы, дзе супрацоўнікі цэнтра арганізавалі ўрок талерантнасці для навучэнцаў 8 класа.

Загадчык аддзялення Ірына Кулік распавяла пра неабходнасць паважлівага стаўлення да людзей з інваліднасцю, навучыла правілам аказання дапамогі людзям з інваліднасцю!!!

Псіхолаг цэнтра Анжэла Вазмiцель у гульнявой форме пазнаёміла рабят з светам людзей з парушэннем зроку - прапанавала выканаць простыя дзеянні, якія штодня выконвае кожны чалавек, але з заплюшчанымі вачыма. У хлопцаў добра атрымалася наліць ваду ў шклянку з бутэлькі, знайсці на стале патрэбны прадмет, з чым усё выдатна справіліся, але яны адзначылі, што гэтыя дзеянні ім даваліся нялёгка і было нязручна выконваць заданні з заплюшчанымі вачыма.

Перакладчык жэставай мовы Вольга Кастрова і эксперт у аказанні дапамогі людзям з інваліднасцю па слыху - Ніна Світко пазнаёмілі рабят са светам людзей з парушэннем слыху і жэставай мовай. Навучылі казаць простыя словы і звяртацца па імені адзін да аднаго жэстамі.

Сустрэча атрымалася насычанай і ў канцы навучэнцы школы выказалі пажаданне сустрэцца яшчэ раз і пазнаёміцца з іншымі экспертамі ў пытаннях дапамогі людзям з інваліднасцю.

Па пытаннях арганізацыі мерапрыемстваў у рамках клуба "Роўны для роўнага" звяртайцеся па тэлефоне 54-75-78 (запрасіць Ірыну Кулік)☎️

Падпішыцеся на нашы навіны