
Школа сацыяльнага работніка
28.10.2024У канферэнц-зале тэрытарыяльнага цэнтра адбыўся чарговы занятак "Школы сацыяльнага работніка".
З мэтай актыўнага ўдзелу ў Рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "За бяспеку разам", арганізавана сустрэча з інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аршанскага ГРАНС АЛЕСІНАЙ Ю.С., на якой разгледжана пытанне стварэння і падтрымання бяспечных умоў пражывання ў грамадзян, якія абслугоўваюцца ў перыяд ацяпляльнага сезона;
Дырэктар Аршанскага філіяла Віцебскаблпал Казлоўскі А.У. працягнуў сустрэчу выступам аб важнасці ўтрымання ў пажарабяспечным стане пячнога ацяплення, а таксама азнаёміў прысутных з парадкам забеспячэння цвёрдым палівам катэгарызаваных грамадзян;
Псіхолагам аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі, БАХАНКО Ю.А. праведзена групавая кансультацыя з элементамі трэнінгу "Віды дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту, гандлю людзьмі", накіраваная на актуалізацыю ведаў сацыяльных работнікаў па праблеме хатняга гвалту і гандлю людзьмі, спосабах абароны ад хатніх агрэсараў, а таксама арганізацыях, якія аказваюць дапамогу пацярпелым ад хатняга гвалту і працоўнай эксплуатацыі.
На сустрэчы кожны ўдзельнік атрымаў памятку "Спіс правілаў, якія павінен ведаць і выконваць чалавек у сітуацыі гвалту, каб засцерагчы сябе";
У завяршэнні загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома БАБЕЕВА Аксана Аркадзьеўна з прысутнымі, у першую чаргу, абмеркавалі пытанні прывядзення ў пажарабяспечны стан жылых памяшканняў абслугоўваемых грамадзян, далей разгледзелі арганізацыйныя моманты работы аддзялення.
☎️51 04 99, 56 37 35, 54 22 92
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/7803-shkola-sotsialnogo-rabotnika.html#sigProIdb2e52e76d5