Трэці дзень візіту ў Краснагвардзейскі раён горада Санкт-Пецярбурга

28.10.2024

Трэці дзень візіту пачаўся з наведвання аб'ектаў адукацыі Краснагвардзейскага раёна горада Санкт-Пецярбурга, у якіх створаны камфортныя і даступныя ўмовы для навучання дзяцей у адпаведнасці з "Пецярбургскім стандартам", а гэта значыць у кожнай школе ёсць басейн і дзве спартыўных залы.

Уразіў усіх удзельнікаў дэлегацыі спартыўны аб'ект, размешчаны на тэрыторыі раёна - цэнтр кіберспорту, дзе створаны сучасныя ўмовы і маецца самае перадавое абсталяванне.

Скончыўся дзень наведваннем і знаёмствам з работай дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў.

Падпішыцеся на нашы навіны