31.10.2024 у г. Віцебску адбыўся злёт саветаў пажылых грамадзян

05.11.2024

31.10.2024 у г. Віцебску адбыўся злёт саветаў пажылых грамадзян, ініцыятарам якога выступіў Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Віцебскага аблвыканкама. У фае сацыяльнага пансіяната на Дзвіне былі прадстаўлены інтэрактыўныя зоны па прафілактыцы дэменцыі, здароваму ладу жыцця, а таксама прадстаўлены інтэрактыўныя перасоўныя мадэлі ў рамках праекта "105 ідэй для Беларусі". Адкрыў абласны злёт намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Мікалаеўна Астапенка. Пра тое, што робіцца ў вобласці па развіцці сацыяльнага абслугоўвання для дастойнага забеспячэння жыцця пажылых грамадзян, развіцця міжпакаленчых сувязей расказалі старшыні Саветаў пажылых грамадзян. Аршанскі раён годна прадставіла на злёце Зінаіда Сяргееўна Хайчанка, якая прэзентавала ўсім прысутным праект "Непагасная памяць пакаленняў", які накіраваны на працу пажылых грамадзян з моладдзю, абмен вопытам, што фарміруе духоўную сувязь паміж пакаленнямі.

Падпішыцеся на нашы навіны