Прымаюцца заказы на ёлачныя цацкі з гліны

14.11.2024

Напярэдадні Новага года!

Хочам расказаць вам па сакрэце, што ў інклюзіўнай ганчарнай студыі тэрытарыяльнага цэнтра, адкрытай пры падтрымцы Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, пачала працаваць майстэрня Дзеда Мароза!

У майстэрні чараўнікі - людзі з інваліднасцю, ствараюць сваімі рукамі ёлачныя ўпрыгажэнні з гліны для сваіх родных і блізкіх, а гэтак жа для ўсіх жадаючых! (прымаюцца заказы па тэлефоне: +375 29 217 52 68)

Штодня нашы чараўнікі ў кожны выраб укладваюць цяпло сваіх сэрцаў і шчырае жаданне зрабіць гэты свет дабрэй.

Для ўсіх, каму цікава зазірнуць у майстэрню і ўбачыць сапраўдных чараўнікоў за працай, мы падрыхтавалі вось такія фота...

#Мастерская_Деда_Мороза

#Ёлочные_украшения_из_глины_с_любовью

Падпішыцеся на нашы навіны