Віншуем нашых наведвальнікаў!

14.11.2024

13 лістапада напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра прынялі ўдзел у міжрэгіянальным фестывалі творчасці людзей з інваліднасцю "Зорка надзеі", які прайшоў у Лепелі.

Людзі з інваліднасцю прадэманстравалі на фестывалі яркія творчыя нумары.

У выніку ў скарбонцы нашых удзельнікаў:

  • Дыплом 1 ступені ў намінацыі "Iнструментальнае выкананне" - калектыў "Усмешка" з ліку людзей з парушэннем зроку;
  • Дыплом 2 ступені ў намінацыі "Вакал" - дуэт "Васількі" у складзе Марыі Грынкевіч і Андрэя Яскевіча;
  • Спецыяльны дыплом "За непасрэднасць і артыстызм " - Марыя Грынкевіч;
  • Дыплом за ўдзел - ТЦСАН Аршанскага раёна.

Віншуем нашых актыўных і таленавітых наведвальнікаў і жадаем далейшых перамог!

Падпішыцеся на нашы навіны