Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін правёў сустрэчу з грамадзянамі аграгарадка Бабінічы

19.11.2024

У рамках паездкі ў Аршанскі рэгіён член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін правёў сустрэчу з грамадзянамі аграгарадка Бабінічы на якой прысутнічалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Сустрэча прайшла ў Бабініцкай сельскай бібліятэцы-клубе №54 дзяржаўнай установы культуры "Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма". Свой выступ Сяргей Мялешкін пачаў з дзяржаўна значных падзей, якія адбываюцца ў краіне і свеце. Ён адразу ж спыніўся на тэмах удзелу Беларусі ў саміце БРІКС, яркім і сумленным выступе Кіраўніка дзяржавы А.Р. Лукашэнка на Сусветным саміце ў Баку па барацьбе са зменамі клімату. Не пакінуў без разгляду Сяргей Мялешкін статыстыку па пажарах і гібелі людзей на іх у вобласці і раёне. Распавёў пра самыя распаўсюджаныя прычыны пажараў, як у кватэрах, так і ў прыватных дамах, падмацоўваючы гэта прыкладамі з жыцця.

Падводзячы вынікі жывой гутаркі з пажылымі людзьмі, кіраўнік адказаў на самыя хвалюючыя пытанні грамадзян. Пры гэтым даў пажаданне кожнаму берагчы сябе і сваіх блізкіх

#ОДПП # активноедолголетие

Падпішыцеся на нашы навіны