Наведвальнікі АСРАI наведалі жывы куток эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Аршанскага раёна

19.11.2024

16 лістапада наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра пабывалі ў жывым кутку Аршанскага раённага эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі.

Супрацоўнікі цэнтра правялі для наведвальнікаў аддзялення займальную экскурсію, падчас якой маладыя людзі з інваліднасцю пазнаёміліся з насельнікамі кутка, даведаліся асаблівасці іх паводзін і харчавання, змаглі патрымаць і пагладзіць гадаванцаў.

Дадзенае мерапрыемства накіравана на развіццё пазнавальнай цікавасці да жывой прыроды, развіццё навыкаў псіхалагічнай разгрузкі пры ўзаемадзеянні са светам прыроды.

Падпішыцеся на нашы навіны