Віншуем удзельнікаў фестывалю!
19.11.202415 лістапада наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра прынялі ўдзел у міжрэгіянальным фестывалі творчых дасягненняў сярод людзей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Магілёўскай і Віцебскай абласцей "Павер у сябе", які прайшоў у горадзе Горкі.
Штодзённыя рэпетыцыі, удасканаленне ўменняў - і вось ён - заслужаны вынік:
Дыплом 1 ступені ў намінацыі "Вакал" - дуэт "Васількі", Марыя Грынкевіч і Андрэй Яскевіч
Дыплом 2 ступені ў намінацыі "Калейдаскоп талентаў" - Аксана Ражанская
Спецыяльны прыз фестывалю - Андрэй Яскевіч
Спецыяльны прыз ад Горацкай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа - Яскевіч Андрэй
Спецыяльны дыплом "За крэатыў і актыўны ўдзел" - Марыя Грынкевіч
Віншуем нашых актыўных і таленавітых наведвальнікаў і жадаем далейшых перамог!
Асобныя словы падзякі за дапамогу ўдзельнікам узорнага ансамбля танца "ВI PF ВI " і кіраўніку Алесі Васілеўскай.
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/7838-pozdravlyaem-uchastnikov-festivalya.html#sigProIdad135aa5a9