Інклюзіўны майстар-клас "Мы роўныя" сабраў сяброў

21.11.2024

Напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра прайшоў інклюзіўны майстар-клас для людзей з інваліднасцю і навучэнцаў, у тым ліку прадстаўнікоў валанцёрскага атрада "Добрае сэрца", установы адукацыі "Аршанская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №20 імя І.А. Флёрава".

У ходзе мерапрыемства навучэнцы школы пазнаёміліся з напрамкамі работы аддзялення і яго наведвальнікамі, абмеркавалі значнасць валанцёрскай дзейнасці, сумесна з людзьмі з інваліднасцю вырабілі лялькі-матанкі ў народнай традыцыі і асвоілі асновы народнага беларускага танца.

Мерапрыемства дазволіла ўдзельнікам выпрацаваць навыкі калектыўнай работы, разняволіцца, знайсці новых сяброў і атрымаць вялікую колькасць станоўчых эмоцый!

Падпішыцеся на нашы навіны