Павысіць якасць жыцця доўгажыхароў, акружыць увагай і клопатам - адзін з прынцыпаў работы тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна

02.12.2024

27 лістапада 2024 года сваё 99-годдзе адзначыла Лысянкова Кацярына Якаўлеўна. З гэтай выдатнай датай імянінніцу павіншавалі - старшыня раённага Савета ветэранаў Зінаіда Сяргееўна Хайчанка, загадчыца аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ТЦСАН Наталля Юр'еўна Камароўская.

На долю Кацярыны Якаўлеўны выпалі найцяжэйшыя выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, канцлагер у Польшчы, цяжкасці пасляваеннага часу. Кацярына Якаўлеўна прымала актыўны ўдзел у аднаўленні Горацкага раёна. Імянінніцы пажадалі моцнага здароўя, невычэрпная жыццёвай энергіі і актыўнага даўгалецця і ўручылі памятныя падарункі і кветкі. Падарункам сталі і душэўныя песні ў выкананні "срэбнага" валанцёра тэрытарыяльнага цэнтра - Касцюковіч Аляўціны Ільінічны.

#Вы_не_одиноки

#Ваш_ТЦСОН

Падпішыцеся на нашы навіны