Рэспубліканскі фестываль творчасці інвалідаў

03.12.2024

У Мінску прайшоў штогадовы рэспубліканскі фестываль творчасці інвалідаў "Мiр у нашых руках", у якім прыняла ўдзел аршанка - Ніна Світко, выканаўшы песню на жэставай мове Алены Ланской. Ніна Мікалаеўна атрымала дыплом удзельніка, а таксама прывезла дыплом калектыву "Свой свет" ТЦСАН Аршанскага раёна, які прымаў удзел ва ўсіх значных мерапрыемствах у 2024 годзе.

Аршанцы змогуць самі ацаніць выступ Ніны Світко, прыйшоўшы на штогадовае раённае мерапрыемства - Студыя сацыяльнай роўнасці "Усё ў тваіх руках" - 11 снежня ў "Лядовай арэне" да 11:00.

Даведкі па тэлефоне: 8 (0212) 54-75-58

Падпішыцеся на нашы навіны