Напярэдадні Новага года кожнае дзіця верыць у чараўніцтва і цуды!

23.12.2024

У рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" ў чарговы раз супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна разам са сваімі сацыяльнымі партнёрамі: супрацоўнікамі Цэнтральнай бібліятэкі ім.А. С. Пушкіна, прадстаўнікамі Камуністычнай, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Партыі працы і справядлівасці, прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў "Белая Русь" і "Беларускі саюз жанчын", грамадскай арганізацыі "Фонд міру" арганізавалі сапраўднае свята для 52-х сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. Дабрачыннае навагодняе прадстаўленне "Царэўна - жаба" - цікавая, захапляльная казачная падзея, на якой дзеткі і іх бацькі змаглі павесяліцца, пагуляць, паўдзельнічаць у конкурсах, павадзіць карагод ля навагодняй ёлкі і атрымаць цэлы зарад станоўчых эмоцый.

Дружная каманда арганізатараў і партнёраў падарыла прысутным сем'ям не толькі цёплыя словы віншаванняў з надыходзячым святам, але і выдатныя салодкія падарункі. Больш за тое, бацькі разам з віншаваннямі атрымалі ад супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра шмат карыснай інфармацыі: буклеты, улёткі, брашуры аб мерах сацыяльнай падтрымкі і відах сацыяльнай дапамогі для сем'яў з дзецьмі.

Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна дзякуе ўсім неабыякавым людзям, хто прыняў удзел у арганізацыі свята. Мерапрыемства атрымалася цікавым, яркім, відовішчным і па-сапраўднаму чароўным!

"Нашы дзеці" - адна з самых добрых і пазітыўных акцый, якія напаўняюць сэрцы дарослых людзей цеплынёй і жаданнем рабіць добрыя справы.

#Наши_дети

#С_Новым_годом

#ЕстьТакиеЛюди

Падпішыцеся на нашы навіны