Напярэдадні надыходзячых свят артысты Балбасаўскага дома культуры павіншавалі пражываючых аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна з Новым годам

23.12.2024

Напярэдадні надыходзячых святаў артысты Балбасаўскага дома культуры павіншавалі пражываючых аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна з Новым годам, падарыўшы ім песні савецкіх кампазітараў у сваім прафесійным выкананні.

Адзінокія пажылыя грамадзяне атрымалі ад артыстаў не толькі зарад станоўчых эмоцый, але і салодкія падарункі, рэчы, а таксама ўвагу і клопат у якiх мае патрэбу кожны чалавек!

Выказваем вялікую падзяку кіраўніцтву і артыстам Дома культуры Балбасава за супрацоўніцтва і вялікія добрыя сэрцы.

Мы заўсёды рады вас бачыць у нашых сценах.

#От_всей_души

#Вы_не_одиноки

Падпішыцеся на нашы навіны